Skip to content

Latest commit

 

History

History
55 lines (34 loc) · 3.34 KB

installation.md

File metadata and controls

55 lines (34 loc) · 3.34 KB
title
Усталяванне

React быў распрацаваны для паступовага ўкаранення. Вы можаце выкарыстоўваць столькі React, колькі вам трэба. Калі вы хочаце паспрабаваць React, дадаць трохі інтэрактыўнасці HTML старонцы або стварыць складаную праграму на React, гэты раздзел дапаможа вам прыступіць да працы.

Паспрабуйце React {/try-react/}

Вам не трэба нічога ўсталёўваць, каб паспрабаваць React. Паспрабуйце рэдагаваць код у пясочніцы!

function Greeting({ name }) {
  return <h1>Вітаю, {name}</h1>;
}

export default function App() {
  return <Greeting name="свет" />
}

Вы можаце рэдагаваць код прама тут, або адкрыць у новай укладцы, націснуўшы кнопку «Fork» у правым верхнім куце.

Большасць старонак дакументацыі React утрымліваюць пясочніцы падобныя гэтай. Па-за дакументацыяй React існуюць і іншыя анлайн-пясочніцы, якія падтрымліваюць React: напрыклад, CodeSandbox, StackBlitz, або CodePen.

Паспрабаваць React лакальна {/try-react-locally/}

Каб паспрабаваць React лакальна на вашым камп’ютары, спампуйце гэтую HTML старонку. Адкрыйце яе ў сваім тэкставым рэдактары і браўзеры!

Стварыць новы React праект {/start-a-new-react-project/}

Калі вы хочаце стварыць праграму або вэб-сайт цалкам на React, стварыце новы React праект.

Дадаць React у існуючы праект {/add-react-to-an-existing-project/}

Калі вы хочаце выкарыстоўваць React у існуючых праграмах або вэб-сайтах, дадайце React у існуючы праект.

Наступныя крокі {/next-steps/}

Азнаёмцеся са старонкай «Хуткі старт», каб пазнаёміцца з найбольш важнымі канцэпцыямі React, якімі вы будзеце карыстацца кожны дзень.